УЗЛЮБЛЕНЫЯ Ў ГОСПАДЗЕ ПАЧЭСНЫЯ ПАСТЫРЫ, БОГАЛЮБНЫЯ ІНАКІ І ІНАКІНІ, ДАРАГІЯ БРАТЫ І СЁСТРЫ!
Падзяляючы з вамі радасць аб Сыне Божым, Які з’явіўся ў свет, віншую ўсіх вас са светлым святам Ражджаства Госпада і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста!
У гэтыя дні вялікай урачыстасці, калі сэрцы нашы напоўнены духоўным трыумфам, а нашы галасы зліваюцца з ангельскім услаўленнем «слава ў вышынях Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля» (Лк. 2:14), самы час задумацца пра духоўную значнасць гэтай евангельскай падзеі.




